Ужо два месяцы кожныя выхадныя інспектары па справах непаўналетніх выяўляюць вечарыны п'яных дзяцей. Нядаўна на адным з такіх "флэтаў" падлетак спрабаваў распароць жывот. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 жніўня заявіў намеснік начальніка аддзела Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч. Яго словы прыводзіць Зеркало.
«На працягу апошніх двух месяцаў кожныя выходныя інспектары па справах непаўналетніх выяўляюць „флэты“ з удзелам п'яных дзяцей. У многіх выпадках яны заканчваюцца пагромамі жылля, бойкамі, траўмамі або сексуальным гвалтам, як у адносінах да дзяўчынак, так і хлопчыкаў», — сказаў Дземідовіч.
Паводле яго слоў, тры дні таму ў Жлобіне а чацвёртай раніцы міліцыя выязджала на скаргу аб шумнай вечарынцы з удзелам дзяцей.
«Калі міліцыянты прыбылі па ўказаным адрасе, то выявілі, што непаўналетні ў стане алкагольнага ап'янення ўспорвае сабе жывот. Кампанія такіх жа дзяцей гэта ўсё здымала на відэакамеру», - паведаміў Дземідовіч.
Ён адзначыў, што здыманне на мабільныя тэлефоны з выкладаннем у інтэрнэт - гэта характэрная асаблівасць такіх вечарынак.
нг