Вываз яблыкаў незалежна ад краіны іх паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будуць прымаць упаўнаважаныя органы зыходзячы з ацэнкі суадносінаў свабодных рэсурсаў дадзенай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбы краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі, гаворыцца ў абгрунтаванні прынятага рашэння.
Пастанова прынятая ў «мэтах забеспячэння ўнутранага рынку яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме».
Раней ліцэнзаванне экспарту яблыкаў у Беларусі ўжо ўводзілі, на такія захады ўрад дзяржавы ішоў некалькі разоў. Апошні раз гэта было ў кастрычніку 2024 году і ў студзені 2025-га. Але тады тэрмін абмежаванняў складаў толькі тры месяцы.
svaboda.org/вх