Аляксандр Лукашэнка не бачыць для сябе прычын, каб сесці за стол перагавораў з прадстаўнікамі апазіцыі. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў 22 жніўня. Словы дыктатара цытуе «Наша Ніва».
«Цяпер хочуць сесці за стол перамоваў. Ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам, – сказаў ён. «Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы перасягнуць. Ну, а якая карысць ад іх? Яны што, нам нечым дапамогуць – народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па гразі хадзіць – можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба», – сказаў дыктатар.
«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што гаварыць», – зазначыў Лукашэнка.
вс