Беларуская Служба

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю па памілаванні

09.09.2025 12:20
У верасні 2024 года ён быў асуджаны на чатыры гады калоніі. Ён выйшаў на волю 2 ліпеня, паведаміла «Вясна».
Ігар Мельнікаў на судзекрыніца: sb.by

Ігара Мельнікава затрымалі ў студзені 2024 года ў той жа час, калі адбылася аблава на салідарных з палітвязнямі.

Суд над ім пачаўся 10 верасня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складала шэсць гадоў калоніі, мінімальнае – хімія.

Ігару Мельнікаву 44 гады. Родам ён з Бабруйска. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2002) і Варшаўскі ўніверсітэт (2005). У 2011 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук.

Як раней пісала  Ігар спецыялізаваўся на гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ды ваеннай гісторыі, выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме.

Наша Ніва/ав