Беларуская Служба

Рыжанкоў аб закрыцці Польшчай мяжы: гэта антынародны крок

10.09.2025 12:20
«Палякі пакаралі гэтым сябе і сваіх партнёраў», – лічыць міністр замежных спраў Беларусі.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоўbelta.by

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні журналістаў, пракаментаваў закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю, перадае карэспандэнт Белта.

Ён заявіў, што гэты крок – антынародны, скіраваны супраць простых людзей, якія планавалі свае паездкі.
Паводле яго слоў, гэта таксама праява несумленнай канкурэнцыі. І палякі пакаралі гэтым сябе і сваіх партнёраў.

Да таго ж, гэтае рашэнне відавочна адаб'ецца на іміджу Польшчы ў Беларусі, зразумела, не ў пазітыўным ключы, перасцярог кіраўнік беларускай дыпламатыі.

аз

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю. Тэрміновая заява ад Туска

09.09.2025 14:29
Мы закрываем мяжу з Беларуссю з-за агрэсіўных ваенных вучэнняў «Захад», — абвясціў Дональд Туск перад пасяджэннем кабінета міністраў.

Закрыццё мяжы з Беларуссю моцна ўдарыць па грузаперавозчыках

10.09.2025 11:39
«Некаторыя кампаніі могуць не выжыць», – кажа Ян Бучак, прэзідэнт Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў. Ён адзначае, што перапынкі ў транспартных паслугах прыводзяць да страты даходаў, у той час як эксплуатацыйныя выдаткі застаюцца нязменнымі.