Беларуская Служба

Начальнік Генеральнага штаба Беларусі: Мы папярэдзілі Польшчу і Літву аб беспілотніках

10.09.2025 13:15
Беларусь рэалізуе свае абавязацельствы ў рамках абмену інфармацыяй аб паветранай абстаноўцы з Польшчай і краінамі Балтыі, запэўніў генерал-маёр Павел Муравейка.
        -
Начальнік Генштаба першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейкаhttps://t.me/modmilby

Начальнік Генштаба першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка паведаміў, што падчас начнога ўзаемнага абмену ўдарамі беспілотнымі лятальнымі апаратамі паміж Расіяй і Украінай СПА Беларусі ўвесь час адсочвала беспілотныя лятальныя апараты, якія страцілі курс у выніку ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы бакоў.

«Частка заблуканых беспілотнікаў была знішчана сіламі супрацьпаветранай абароны нашай краіны над тэрыторыяй рэспублікі. Па наяўных каналах узаемадзеяння ў перыяд з 23:00 гадзін 9 верасня да 4:00 10 верасня нашы дзяжурныя сілы і сродкі абменьваліся інфармацыяй аб паветранай і радыёлакацыйнай абстаноўцы з дзяжурнымі сіламі і сродкамі Польшчы і Літоўскай Рэспублікі. Тым самым апавясціўшы іх аб набліжэнні невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін», – заявіў генерал-маёр Павел Муравейка.

Паводле яго, менавіта гэта дазволіла польскаму боку аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, узняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы.

«Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што польскі бок таксама інфармаваў беларускія дзяжурныя баявыя разлікі аб набліжэнні да мяжы Рэспублікі Беларусь неапазнаных лятальных апаратаў з тэрыторыі Украіны», – дадаў беларускі вайсковец.

Ён таксама запэўніў, што «Рэспубліка Беларусь і надалей працягне рэалізацыю сваіх абавязацельстваў у рамках абмену інфармацыяй аб паветранай абстаноўцы з Рэспублікай Польшча і краінамі Балтыі».

Між тым, 10 верасня ў польскім Сейме прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што частка дронаў прыляцела з Беларусі.

«Новым, у горшым сэнсе гэтага слова, з’яўляецца кірунак, адкуль прыляцелі дроны. Упершыню ў гэтай вайне яны не прыляцелі з Украіны, у выніку памылак або дробных расійскіх правакацый. Упершыню значная частка дронаў прыбыла наўпрост з Беларусі», – заявіў прэм’ер-міністр.

аз

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю. Тэрміновая заява ад Туска

09.09.2025 14:29
Мы закрываем мяжу з Беларуссю з-за агрэсіўных ваенных вучэнняў «Захад», — абвясціў Дональд Туск перад пасяджэннем кабінета міністраў.

Польшча павінна тэрмінова ўзмацніць абарону ад дронаў — гэта выклік для некалькіх сфер

10.09.2025 14:08
Польшча сутыкнулася з тэрміновай неабходнасцю ўзмацнення сістэмы супрацьпаветранай абароны для барацьбы з дронамі (БЛА). Гэта выклік, звязаны не толькі з валоданнем і выкарыстаннем канкрэтных тэхналагічных рашэнняў, але і са сферай заканадаўства і дзяржаўных фінансаў.