Гомельскім праваабаронцам даслалі фота паперкі, якую прымусілі падпісваць студэнтаў аднаго з універсітэтаў, паведамляе ў Тэлеграме «Вясна». Студэнты мусяць сваім подпісам засведчыць, што іх папярэдзілі аб «супрацьпраўнасці падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы» і яны мусяць праверыць усе свае падпіскі на «экстрэмісцкасць» праз адмысловы тэлеграм-бот.
«Я .... праінфармаваны пра супрацьпраўнасць падпіскі на экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы. Мне перададзена ссылка на тэлеграм-бот @stop_ekstremism_bot. Я абавязваюся з дапамогай гэтага бота праверыць мае падпіскі на наяўнасць тых, што ўключаны ў экстрэмісцкія матэрыялы» - распіску з такім зместам атрымалі студэнты ў Гомелі.
яс