Каб павысіць свае шанцы на перасячэнне мяжы, беларусы шукаюць месцы ў аўтобусах бліжэй да шлагбаўма, які вядзе да пункта пропуску. Кошт на чалавека вымяраецца ўжо сотнямі еўра, распавялі «Люстэрку» чытачы.
Магчымасцю перасесці ў аўтобус бліжэй да польскай мяжы, каб не губляць час, беларусы карысталіся і раней. Такая опцыя раней каштавала каля 50 еўра.
Уначы з 10 на 11 верасня цэны «на падсадку» моцна пайшлі ўверх. У чаце «АВТОБУС «Брэст-Цярэспаль» карыстальніца Catherine Lapeto распавяла, што ў першым у чарзе аўтобусе прапаноўвалі месца за 150 еўра. У 16-ым, на які жанчына падсела, узялі 60 долараў.
Каля васьмі раніцы за падсадку прасілі каля 250 еўра. Пра гэта «Люстэрку» паведаміла крыніца, чый сваяк стаяў у чарзе.
У чатах з'явілася інфармацыя, што раніцай кошты выраслі да 300-500 долараў.
яс