Беларуская Служба

Сярод вызваленых палітвязняў — Мацкевіч, Статкевіч, Дзядок. Ёсць таксама грамадзяне Польшчы

11.09.2025 14:22
Сярод вызваленых палітвязняў — 14 грамадзян іншых краін.
       2020 .
Мікола Статкевіч яшчэ перад апошнім затрыманнем у 2020 годзе.Фота: screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Беларускі рэжым вызваліў 52 палітычных вязняў. Гэта, між іншым, шэсць грамадзян Літвы, па двое грамадзян Польшчы, Латвіі і Германіі, а таксама па аднаму грамадзяніну Францыі і Вялікабрытаніі. Грамадзяне Польшчы — журналісты і актывісты апазіцыі. 

Сярод вызваленых - «члены апазіцыі, журналісты, пратэстоўцы і замежныя грамадзяне». Вызваленне адбылося пасля сустрэчы ў Мінску паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Джонам Коулам, дарадцам прэзідэнта ЗША. 

Амбасада ЗША ў Вільнюсе абвясціла, што санкцыі супраць беларускага авіяперавозчыка «Белавія» знятыя ў сувязі з тым, як Мінск вызваліў палітычных зняволеных.

Вызвалілі палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Пра гэта паведамляе @nashaniva.

У чэрвені 2022 года Мінскі абласны суд асудзіў Мацкевіча на 5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».

Вызвалены Ігар Лосік. Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. Лосік перажыў сямейную драму — у 2022-м арыштавалі яго жонку Дар’ю. Падчас зняволення яна вырашыла развесціся з Ігарам.

На волю выйшаў таксама анархіст Мікола Дзядок. 

«Вясна» «Наша Ніва»

нг

Лукашэнка вызваліў 52 палітвязняў

11.09.2025 13:49
Сярод вызваленых таксама двое палякаў, двое немцаў, двое латышоў, шасцёра літоўцаў, француз і брытанец.