Беларуская Служба

Літва і Латвія гатовыя закрыць мяжу з Беларуссю, але яшчэ не бачаць неабходнасці

16.09.2025 11:03
У Літве гатовыя закрыць мяжу з Беларуссю пры любой правакацыі, паведаміў 12 верасня міністр унутраных справаў.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю мінімум на час вучэнняў «Захад-2025». У Еўропу можна дабрацца праз Літву і Латвію, але і гэтыя краіны не выключаюць закрыцця мяжы з Беларуссю, паведамляе «Белсат».

Камітэт нацыянальнай бяспекі Сейму Латвіі паведаміў 15 верасня, што адказныя службы гатовыя неадкладна закрыць межы з Беларуссю і Расіяй у выпадку неабходнасці. Камітэт разглядаў прэзентаваны праект пастановы аб закрыцці мяжы ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025», але не стаў скіроўваць яго на далейшы разгляд у Сейм.

Пытанне закрыцця мяжы абмяркоўвалі і ў Радзе нацыянальнай бяспекі Латвіі. Яна даручыла Кабінету міністраў ацаніць патрэбу ў абмежаваннях. Камітэт Сейму падтрымаў гэта і падкрэсліў, што дзеянні адносна межаў павінны быць скаардынаваныя з Літвой і Эстоніяй.

У Літве гатовыя закрыць мяжу з Беларуссю пры любой правакацыі, паведаміў 12 верасня міністр унутраных справаў Уладзіслаў Кандратовіч.

вс