Беларуская Служба

ЗША не знялі санкцыі з самалёта Boeing Лукашэнкі і не дазволілі 8 астатнім лайнерам лятаць у Расію

17.09.2025 14:38
Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл у пачатку верасня сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і аб'явіў аб адмене амерыканскіх санкцый супраць «Белавія».
Boeing 767 8EVBBJ2 (   EW001PA),    .
Boeing 767 8EVBBJ2 (рэгістрацыйны нумар – EW001PA), якім карыстаецца сям'я Лукашэнкі.jetphotos.com

Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША з 12 верасня афіцыйна дазволіла выкарыстанне «Белавія» васьмі самалётаў Boeing. Аднак захаваны некаторыя забароны і абмежаванні, піша выданне «Беларусы і рынак».

Што дазволена:

  •  Палёты ў/з любых краін на 8 канкрэтных амерыканскіх самалётах парка «Белавія», уключаючы ў/з Беларусі;
  •  Іх тэхнічнае абслугоўванне, рамонт і пераабсталяванне;
  •  Пастаўкі абсталявання, расходнікаў і запчастак для гэтых лайнераў.


Што нельга:

  •  Лётаць, абслугоўваць і пастаўляць запчасткі для лайнера Boeing 767 8EVBBJ2 (рэгістрацыйны нумар – EW001PA), якім карыстаецца сям'я Лукашэнкі;
  •  Для васьмі астатніх самалётаў дзейнічае забарона на палёты ў/з Расіі і акупаваных ёю так званых ЛНР і ДНР, а таксама Кубы, Сірыі, Іран і КНДР. Для палётаў у гэтыя краіны і тэрыторыі могуць быць выдавацца індывідуальныя ліцэнзіі;
  •  Забаронена транспарціроўка на іх тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных дзеяннях Расіі супраць Украіны.

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл у пачатку верасня сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і аб'явіў аб адмене амерыканскіх санкцый супраць «Белавія». У адказ на просьбу Дональда Трампа былі вызваленыя 52 палітычных зняволеных, у тым ліку ветэран апазіцыі Мікалай Статкевіч. Аднак ён адмовіўся пакідаць Беларусь. Летам групу палітвязняў у Беларусі, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, вызвалілі пасля візіту спецпрадстаўніка Дональда Трампа Кіта Келлага.

вх