Беларуская Служба

Квіткі ў польскія кінатэатры па 14 злотых - толькі ў бліжэйшыя выходныя

17.09.2025 08:33
У суботу і нядзелю пройдзе агульнанацыянальная кампанія Свята кіно.
Аўдыё
  • Квіткі ў польскія кінатэатры па 14 злотых - толькі ў бліжэйшыя выходныя
.
..

«Складаныя», «Вялікае, смелае, прыгожае падарожжа», «Свёкры 3» і «Даўнтанскае абацтва: Грандыёзны фінал» – гэтыя фільмы ўвайшлі ў рэпертуар 10-га Свята кіно. Гэтая агульнанацыянальная кампанія, у рамках якой квіткі на паказы ў асобных кінатэатрах можна набыць па акцыйнай цане 14 злотых, пройдзе ў гэтыя выходныя.

Паводле арганізатараў, у гэтую суботу і нядзелю гледачоў чакае разнастайная праграма, дзякуючы якой кожны зможа знайсці сабе фільм па душы. Гэта і «Выхад 8ź» – японскі фільм жахаў паводле культавай відэагульні; «Складаныя» – не вельмі рамантычная камедыя з Дакотай Джонсан у галоўнай ролі; і «Супер Чарлі» – сямейны анімацыйны фільм пра немаўля са звышздольнасцямі.

У 2024 годзе ў ініцыятыве прынялі ўдзел 273 кінатэатры, прадаўшы амаль 600 тысяч квіткоў. Гэта азначае павелічэнне наведвальнасці больш чым у 2,5 раза ў параўнанні з выхаднымі, якія папярэднічалі ініцыятыве.

«Дзесяць гадоў кінафестывалю – гэта гонар. Мы вельмі рады, што гледачы так імкнуцца да ўдзелу ў гэтай унікальнай падзеі і што мы ўсё яшчэ можам разам атрымліваць асалоду ад кіно. Рэкордная наведвальнасць у 2024 годзе паказала, што для гледачоў кінасеанс – гэта не толькі забава, але і эмоцыі, якія ні чым не замяніць», – падкрэслілі арганізатары.

Падрабязную інфармацыю пра сеансы і кінатэатры-ўдзельнікі можна знайсці на сайце кампаніі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры