Беларуская Служба

Прадстаўнікі 30 праваабарончых арганізацый заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Марфы Рабковай

18.09.2025 13:00
У пятую гадавіну затрымання Марфы Рабковай вясноўцы выйшлі на акцыю салідарнасці ў Вільні.
Марыя РабковаПраваабарончы цэнтр «Вясна»

17 верасня мінула пяць гадоў з моманту, як каля свайго дому ў Мінску была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова. З тых часоў яна ўтрымліваецца за кратамі паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў. У пятую гадавіну затрымання сваёй каляжанкі праваабаронцы «Вясны» выйшлі на акцыю салідарнасці ў цэнтры Вільні.

Прадстаўніца кампаніі #FreeViasna Марына Кастылянчанка адзначае, што палітзняволеная ўвесь гэты час знаходзіцца за кратамі ў жудасных умовах, без належнай медычнай дапамогі, з шэрагам абмежаванняў, у тым ліку ў кантактах са знешнім светам.

«Мы ўжо даўно не атрымоўваем навінаў і дакладна не ведаем, як там наша Марфа. Усё, што мы маем, гэта абрывістую інфармацыю ад тых палітзняволеных жанчын, што выходзяць на волю і нешта распавядаюць», – тлумачыць сітуацыю праваабаронца.

Праваабаронцы выйшлі на акцыю салідарнасці, бо ў сітуацыі змушанай цішыні вельмі важна казаць пра Марфу:
«Гэтым разам мы падрыхтавалі своеасаблівыя фота-літары з выявамі Марфы, каб звярнуць увагу на яе няпростую долю ў беларускай вязніцы. Мы па-ранейшаму настойваем на неадкладным і безумоўным вызваленні Мафры, бо яна павінна быць вольнай», – кажа Марына Кастылянчанка.

У пятую гадавіну адвольнага затрымання Мафры Рабковай прадстаўнікі 30 праваабарончых арганізацый, уключна з Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT), у межах Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, зноў заклікаюць да яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

аз

Мікалаю Статкевічу вернуты статус палітзняволенага

16.09.2025 16:04
На 16 верасня ў Беларусі 1 168 палітвязняў.

Палітзняволеную расіянку прысудзілі ў Беларусі да 3 гадоў калоніі

18.09.2025 12:01
27-гадовую дзяўчыну пераследуюць, верагодна, па «справе Гаюна».