Незалежны акадэмічны даследчы цэнтр «BEROC» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», паведаміла «Вясна». Рашэнне аб уключэнні арганізацыі ў спіс забароненых прыняў Камітэт дзяржбяспекі 15 верасня.
Паводле ведамства, дачыненне да «BEROC» маюць Данэйка Павел, Крук Дзмітрый, Барнукова Кацярына, Лузгіна Анастасія, Марозаў Радзіон, Мазоль Алег.
«BEROC» пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіццю (SIDA) і Фонду Еўразія (East Europe Foundation).
«Сёння «BEROC» з'яўляецца вядучым незалежным акадэмічным даследчым цэнтрам у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі», – паведамляецца на сайце цэнтра.
«BEROC» праводзіць акадэмічныя і прыкладныя даследаванні, арганізуе адукацыйныя праграмы па сучаснай эканоміцы і ажыццяўляе іншую актуальную дзейнасць.
аз