Беларуская Служба

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 прозвішчаў – цяпер у ім 5 784 чалавекі

20.09.2025 08:00
Абнаўленне так званага «спісу экстрэмістаў» традыцыйна адбываецца па пятніцах.
 ,
МУС Беларусі, міліцыяздымак з адкрытых крыніц

У пятніцу, 19 верасня, Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Як паведамляе «Вясна» зараз у згаданым спісе 5 784 чалавекі.

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Гаюна» Валянціна Нікішына і Максіма Арціменю.

аз

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» – цэнтр «BEROC»

18.09.2025 18:20
Рашэнне аб уключэнні арганізацыі ў спіс забароненых прыняў Камітэт дзяржбяспекі 15 верасня.