У Беларусі ўзніклі праблемы з пастаўкамі кветак з-за закрыцця памежных пераходаў на мяжы з Польшчай, паведамляе РБК. Гэта можа негатыўным чынам паўплываць і на расійскі рынак, бо значная частка кветак да гэтага часу пастаўлялася ў Расію праз Беларусь.
У Беларусі ўжо назіраецца дэфіцыт, пры гэтым, што ў краіне чакаецца рост попыту на кветкі да Дня настаўніка і Дня маці ў кастрычніку. Расійскія гандляры таксама пакуль працуюць на запасах, але яны хутка скончацца.
«Цяпер грузы перанакіроўваюцца праз Літву, але на мяжы ўтварыліся вялікія чэргі, што падаўжае тэрміны дастаўкі і падвышае кошт перавозкі», – кажуць у кампаніі Flowwow.
Польшча закрыла мяжу з Беларуссю ў ноч з 11 на 12 верасня ў сувязі з пачаткам расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025». Пасля завяршэння вучэнняў 16 верасня афіцыйная Варшава паведаміла, што мяжа будзе закрытая да таго моманту, пакуль не знікнуць пагрозы бяспецы краіны.
вс