Беларуская Служба

У Беларусі цяпер працуюць больш за тры тысячы фермераў

29.09.2025 18:09
Удзельная вага фермерскіх гаспадарак у вытворчасці сельгаспрадукцыі мінімальная.
Illustrative photo.
Illustrative photo.Shutterstock/DedovStock

За апошняе дзесяцігоддзе колькасць фермераў павялічылася на трэць, а плошча землекарыстання практычна падвоілася. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.

«На 1 студзеня 2025 года фермерскія гаспадаркі валодалі 318 тыс. га сельгасугоддзяў, што амаль у два разы больш, чым у пачатку 2016 года. У сярэднім на кожную гаспадарку прыпадае каля 100 га», – удакладніў міністр.

Асноўны напрамак дзейнасці фермераў шмат гадоў застаецца нязменным – гэта раслінаводства, якое забяспечвае больш як 90 працэнтаў усёй фермерскай сельгаспрадукцыі.

Аднак удзельная вага фермерскіх гаспадарак у вытворчасці сельгаспрадукцыі мінімальная:

за апошнія дзесяць гадоў узрасла з 2,5 працэнта да 2,9 працэнта, у тым ліку ў раслінаводстве з 4,7 працэнта да 5,6 працэнта.

вх