Санаторый «Беларусь» у Сочы даўно і рэгулярна прымае ўдзельнікаў так званай СВА. Фінансаванне ідзе за кошт сертыфікатаў на санаторна-курортнае лячэнне, якія аплачваюцца з бюджэту Краснадарскага краю, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol.
Кожны такі сертыфікат пакрывае выдаткі да 100 тысяч расійскіх рублёў. Атрымаць яго могуць не толькі вайскоўцы і добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у «аперацыі», але і іх жонкі. Санаторый «Беларусь» дабіўся ўключэння ў спіс арганізацый, якія маюць права абслугоўваць гэту праграму.
Санаторый «Беларусь» у Сочы таксама прымае калектывы прадпрыемстваў расейскага вайскова-прамысловага комплексу. Сярод кліентаў, напрыклад, акцыянернае таварыства «Досьледнае канструктарскае бюро «Наватар«» – вытворца ракет «Калібар».
вх