У Польшчы і Літве без віду на жыхарства немагчыма адкрыць банкаўскі рахунак або ўладкавацца на працу.
Мэр польскай сталіцы паабяцаў шукаць рашэнні, каб людзі, якія выйшлі на волю, маглі хутчэй адаптавацца і пачынаць новае жыццё. Сяргей і Святлана таксама падзякавалі мэру за тую дапамогу, якую Варшава ўжо аказвае беларусам.
Падчас сустрэчы размова ішла і пра будучыню. Калі ў Беларусі адбудзецца масавае вызваленне палітвязняў, Варшава разам з ААН гатова падумаць, як прыняць і падтрымаць гэтых людзей.
Варшава сёння - горад, дзе жыве найбольшая колькасць беларусаў у выгнанні.
Крыніца: Страна Для Жизни/юл