Да прызначэння ў Беларусь Катрын аўс дэм Зіпэн узначальвала палітычны дэпартамент амбасады Нямеччыны ў Францыі, раней працавала ў замежнапалітычным і абаронным ведамствах краіны. У 2006–2009 гадах Катрын аўс дэм Зіпэн працавала ў палітычным дэпартамэнце амбасады Нямеччыны ў Маскве (Расія), раней – у дыпламатычных прадстаўніцтвах краіны ў Люксэмбургу і Шанхаі (Кітай).
«У гэтым годзе ўрачыстае мерапрыемства прайшло ў вузкім коле ў рэзідэнцыі Пасольства. Асабліва парадавала, што наша новая кіраўніца Катрын аус дэм Зіпэн з мужам прыбылі ў Беларусь якраз своечасова, каб прыняць удзел у прыёме. Вечар быў поўны сюрпрызаў і далікатэсаў, звязаных з Германіяй: на ўваходзе гасцей сустракалі Берлінскія мішкі Buddy, у якасці пачастунку прапанаваліся традыцыйныя мясныя стравы, нямецкія віны і шампанскае, а на дэсерт – вялізны Шварцвальдскі вішнёвы торт з нямецкім сцягам», – гаворыцца ў паведамленні амбасады ў Facebook.
Да гэтага Часовым павераным у справах Германіі ў Беларусі была Андрэа Віктарын.
вх