У панядзелак, 6 кастрычніка, Узброеныя сілы Літвы распачалі палявыя і каменданцкія вучэнні Geležinis Vilkas («Жалезны воўк») 2025-II. Яны працягнуцца да 18 кастрычніка, у іх прымае ўдзел каля трох тысяч вайскоўцаў з Літвы, Бельгіі, Чэхіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Харватыі і Германіі. Задзейнічана прыкладна 650 адзінак тэхнікі: танкі, баявыя машыны пяхоты, самаходная артылерыя і бронетранспарцёры.
Вучэнні праходзяць на палігонеа ў Пабрадзе і ў некалькіх раёнах — Свянцянскім, Янаўскім, Вількамірскім, Каўнаскім, Электрэнайскім, Віленскім і Малецкім. Войскі адпрацоўваюць наступ і абарону з выкарыстаннем піратэхнікі і імітацыйных боепрыпасаў.
У панядзелак, сераду, а таксама 17–18 кастрычніка па дарогах гэтых рэгіёнаў будуць рухацца калонны вайсковай тэхнікі.
Паралельна да 12 кастрычніка праходзяць вучэнні «Бастыён Перуна 2025». У Шаўлях 10–11 кастрычніка ўводзіцца вучэбная каменданцкая гадзіна, сілавікі і вайсковая паліцыя могуць правяраць грамадзян. У цэнтры горада будуць патрулі, тэхніка, будуць рэалізоўвацца контртэрарыстычныя захады.
Міністэрства абароны Літвы заяўляе, што абмежаванняў для жыхароў не прадугледжана.
pap/iar/эж