Беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі гурта Naviband. Гаворка пра старонку ў Facebook «Naviband – Belarus», а таксама старонкі ў Instagram «naviband» і асабістая старонка Ксеніі Жук «ksunaviband» у Інстаграм.
Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы 15 кастрычніка ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Докшыцкага раёну 9 кастрычніка.
«Белсат» нагадвае, што 3-га кастрычніка гурт атрымаў узнагароду «За свабоду думкі» прэміі імя Васіля Быкава. Статуэтку музыкам уручыла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская.
У сваю чаргу ў чацвер, 16 кастрычніка, музыкі «Naviband» дадуць анлайн-канцэрт на новым Youtube-канале Аляксандра Чарнухі «Сепультура Alive». Беларусы будуць мець магчымасць паглядзець яго з кожнага куточку планеты.
Гурт рэпрэзентаваў Беларусь на «Еўрабачанні-2017» у Кіеве і быў першым удзельнікам у гісторыі конкурсу, які выканаў песню на беларускай мове. Цяпер музыкі жывуць у Польшчы.
аз