У Беларусі прайшло другое моўнае тэставанне іншаземцаў, якія прэтэндуюць на працу ў краіне, паведамляе «Наша Ніва».
Першы экзамен прайшоў 30 верасня. Тады тэсты здавалі каля 90 чалавек і, як паведамляла Міністэрства адукацыі, станоўчы вынік атрымалі 90% удзельнікаў, а 10% – не здолелі здаць экзамен.
Цяпер жа на выпрабаванне прыйшло ўдвая больш ахвотных – 182 чалавекі.
«Інтарэс да тэставання расце: усё больш рабочых-мігрантаў імкнуцца афіцыйна ўладкавацца на працу ў Беларусі і пацвярджаюць свае веды на справе», – заявілі ў Міністэрстве адукацыі.
Замежнікі ж справіліся з тэстамі ў большасці сваёй паспяхова. У выніку 68% атрымалі станоўчы вынік.
У Міністэрстве адукацыі ж прызначылі наступную дату – 30 кастрычніка.
Рэгістрацыя адкрыта ва ўсіх пунктах тэставання. Новыя заданні па рускай і беларускай мовах ужо гатовыя – іх даставяць проста ў дзень экзамену.
аз