Беларуская Служба

Па вяртанні з Польшчы была затрымана беларуска

17.10.2025 12:56
Праваабаронцам з ПЦ «Вясна» вядома, што жанчыну знялі з рэйсавага аўтобусу на беларуска-польскай мяжы. 
   -
Памежны пераход на польска-беларускай мяжыКрыніца: podlasianin.com.pl

Працягваюцца масавыя допыты ўкраінцаў на беларускай мяжы. 

У беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых людзей затрымліваюць па крымінальных справах. 

Журналісты BGmedia перыядычна робяць агляд паведамленняў у прыгранічных тэлеграм-чатах. У чатах пішуць, што на гутаркі адпраўляюць "рэвалюцыянераў", тых, хто трапіў у базу, тых, хто даўно не быў у Беларусі. Вядома, што падчас допытаў сілавікі патрабуюць разблакаваць тэлефон. А ў тых, каго выклікалі на "гутарку", потым скрупулёзна правяраюць асабістыя рэчы. І самі допыты займаюць шмат часу.

вх