Беларуская Служба

Беларусь амаль у паўтара раза павялічыла закупкі расійскай свініны

20.10.2025 17:14
Беларусь па закупках расійскай свініны паступова даганяе Кітай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Jai79/pixabay.com/CC0 Public Domain

З пачатку года пастаўкі расійскай свініны ў Беларусь выраслі на 44,6% і склалі па выніках дзевяці месяцаў 94,3 тыс. тон. Гэты аб'ём, як паведамляе Рассельгаснагляд, складае амаль палову ад усяго экспарту Расіяй свініны ў бягучым годзе.

Як расказалі ў гэтым ведамстве, расійскія вытворцы адгрузілі на знешнія рынкі за студзень-верасень 205 тыс. тон мяса, што на 35,6% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, заўважае выданне «Беларусы і рынак».

Беларусь па закупках расійскай свініны паступова даганяе Кітай. Адгрузкі ў гэтую краіну выраслі ў два разы. Па выніках дзевяці месяцаў з 55, 6 тыс. тон Кітай стаў другім па значэнні імпарцёрам свініны з Расіі.

У лік іншых буйных пакупнікоў свініны ў Расіі ўваходзяць Вʼетнам (44,1 тыс. тон), а таксама Казахстан, Арменія і Грузія.

аз

Кітайскі імпарт беларускага калію ў верасні ўпаў амаль утрая

20.10.2025 13:02
Падчас закрыцця мяжы з боку Польшчы «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» пісала аб праблемах, якія мог адчуваць «Беларуськалій».