Беларуская Служба

21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень таты. Святлана Ціханоўская павіншавала татаў з іх святам

21.10.2025 16:42
«У гэты дзень я хачу пазычыць кожнаму таце мець магчымасць пачуць і сказаць простае «дзякуй» і «люблю».
.
Ілюстрацыя. Pixabay.com/ ljcor

21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень таты. Святлана Ціханоўская з цёплым віншаваннем:

«Таты, сёння — ваш дзень. Хачу падзякаваць кожнаму, хто любіць, абараняе і падтрымлівае сваіх дзяцей, хто ўмее быць побач нават на адлегласці, хто не баіцца вучыць сваіх сыноў і дачок галоўнаму: быць сумленнымі і свабоднымі. 

У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі тату 5 гадоў. Але ўсе гэтыя гады Сяргей быў у іх жыцці — праз відэа, памяць, усмешкі на сямейных фотаздымках. І праз прыклад, што ён заўсёды даваў. 

Наш з Сяргеем сын ужо ў тым узросце, калі радзей гаворыць пра пачуцці і часцей намагаецца абмеркаваць з татам навіны, палітыку і штучны інтэлект. А нашая дачка ўсё яшчэ малюе адкрыткі і абдымае Сяргея без стомы. І ўсё гэта — цэлы свет цяпла і пяшчоты, які часта зусім не патрабуе словаў.

Бачыць гэтую любоў — велічэзнае шчасце. І я зычу, каб кожная сям’я адчула гэтае шчасце: тыя, хто цяпер побач са сваімі сем’ямі, і тыя, каго рэжым пазбавіў гэтага права. 

Гэтая сітуацыя, на жаль, вельмі знаёма беларускім сем’ям. Хтосьці — за кратамі, бо хацеў лепшага для сваіх дзяцей. Хтосьці часцей знаходзіцца за мяжой, чым дома, бо працуе, каб сям’я ні ў чым не мела патрэбы.

Таму ў гэты дзень я хачу пазычыць кожнаму таце мець магчымасць пачуць і сказаць простае «дзякуй» і «люблю». Са святам!».

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай

нг