Міжнародная федэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) 21 кастрычніка прыняла рашэнне не дапускаць спартоўцаў з Беларусі да кваліфікацыйных спаборніцтваў перад зімовымі Алімпійскімі і Паралімпійскімі гульнямі 2026 года ў Мілана-Карціна.
Рэжым AIN Міжнароднага алімпійскага камітэта быў вызначаны як магчымы шлях для спартсменаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, прычым кожная міжнародная федэрацыя застаецца адказнай за рашэнне аб тым, ці дазваляць гэтым спартсменам удзельнічаць у існай кваліфікацыйнай сістэме.
Такім чынам, беларускія і расійскія спартоўцы не змогуць выступіць у лыжных відах спорту нават у нейтральным статусе, хоць такую магчымасць ім пакінуў Міжнародны алімпійскі камітэт.
вх