Беларуская Служба

Ціханоўская выступіць у Еўрапарламенце

22.10.2025 11:15
Палітыка суправаджае яе муж Сяргей Ціханоўскі.
     ,  .
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Еўрапарламенце, архіўнае фота.screenshot video

У Страсбург Ціханоўскую запрасіла спікер Еўрапарламента Роберта Метсола, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палітыка.

«Галоўная падзея візіту – выступ Святланы і Сяргея перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента падчас пленарнай сесіі», – паведамляе прэс-служба.

Запланаваныя сустрэчы з Робертай Метсола, прадстаўнікамі буйных фракцый ЕП – Еўрапейскай народнай партыі, «Абнаўляючы Еўропу», «Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў», партыі «Зялёныя – Еўрапейскі свабодны альянс», Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў.

Таксама Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі.

Запланаваныя ў Страсбургу і іншыя мерапрыемствы з удзелам беларускага палітыка.

Раней Ціханоўская неаднаразова выступала ў Еўрапарламенце. У маі 2024 года на Мальце было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

вх