Беларуская Служба

Беларускія памежнікі заявілі, што ад пачатку міграцыйнага крызісу, на мяжы з Латвіяй былі выяўленыя 35 целаў бежанцаў

22.10.2025 13:15
Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра чарговы факт гвалту ў дачыненні да бежанцаў на латвійскай мяжы.
Беларускія памежнікі t.me/gpkgovby

Полацкія памежнікі 21 кастрычніка на беларуска-латвійскай мяжы знайшлі трох грамадзян Эрытрэі, адзін з якіх быў мёртвы, паведаміў Памежны камітэт Беларусі.

Паводле беларускага боку, іншаземец расказаў, што на латвійскім баку іх групу затрымалі і жорстка збівалі з прымяненнем электрашокера. Быццам бы, ад атрыманых траўм адзін з бежанцаў памёр.

Акрамя таго, пад пагрозай ужывання зброі латвійскія сілавікі прымусілі мужчын перанесці цела на беларускую тэрыторыю праз брамку для жывёл.

Як паведаміў Памежны камітэт Беларусі, уцекачы знаходзіліся ў змардаваным стане з прыкметамі пераахаладжэння. Iм аказалі першую дапамогу, выклікалі медыцынскую брыгаду і следча-аператыўную групу.

Памежны камітэт Беларусі таксама паведаміў, што ўсяго з пачатку міграцыйнага крызісу на беларуска-латвійскай мяжы знойдзена ўжо 35 трупаў бежанцаў.

Нагадваем, з 2021 года на межах Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца Міграцыйны крызіс. Краіны ЕС лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай уладамі ў Мінску і ў Маскве.

аз