Беларуская Служба

Папскі легат, кардынал Гуджэроцці, ужо ў Мінску

24.10.2025 13:47
Пасланнік папы Льва XIV прыбыў у Беларусь з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі і ўжо распачаў сустрэчы ў межах сваёй праграмы.
 ,   .
Папскі легат, кардынал Клаўдыа Гуджэроцці.Фота: Алена Бобр, catholic.by

Пасланнік папы Льва XIV Клаўдыа Гуджэроцці прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.

Клаўдыа Гуджэроцці з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у Беларусі.

У верасні 2012 года Клаўдыа Гуджэроцці наведваў турмы, дзе ўтрымліваліся беларускія палітычныя зняволеныя.  Ён тады наведаў некалькі пенітэнцыярных устаноў, дзе асабіста перадаў вітанні і духоўную падтрымку палітвязням ад Папы Бенедыкта XVI. Сярод іх былі, напрыклад, Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец.

Таксама Клаўдыа Гуджэроцці спрычыніўся да вяртання ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады ў 2020 годзе не пускалі назад.

Нунцый Гуджэроцці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

вх