Беларуская Служба

За тыдзень Віленскі аэрапорт зачыняўся чатыры разы

27.10.2025 08:01
Агулам у выходныя змены ўнеслі ў 47 рэйсаў, што збіла графік больш як 7 000 пасажыраў.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

З прычыны новай партыі метэазондаў, якія заляцелі ў Літву з тэрыторыі Беларусі, з вечара 26 кастрычніка зноў не працаваў аэрапорт Вільні. Усе рэйсы адклалі ў 21:42, паведамляе «Свабода».

Толькі а 4:30 аэрапорт аднавіў сваю працу. Агулам за гэты час змены ўнеслі ў 47 рэйсаў, што збіла графік больш як 7 000 пасажыраў. 13 рэйсаў скасавалі, 14 перанакіравалі, 20 затрымалі, піша Delfi.

За тыдзень Віленскі аэрапорт зачыняўся чатыры разы. Шторазу гэта адбывалася праз прылёт мэтеазондаў, на якіх з Беларусі ў Літву дастаўляюць кантрабанду.

Улады Літвы раней папярэджвалі пра закрыццё мяжы ў выпадку паўтарэння падобных падзей і 26 кастрычніка зачынілі пераходы ў Беняконях і Салечніках.

Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну метэазондаў з Беларусі.

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене анансавала пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспецы, па выніках якога 27 кастрычніка будуць прапанаваныя «канкрэтныя рашэнні» па сітуацыі з метэазондамі.

аз

Літва разглядае магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю з-за паветранай кантрабанды

22.10.2025 12:15
З-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі Віленскі аэрапорт быў зачынены ўсю ноч.

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з «неаднаразовымі парушэннямі паветранай прасторы»

23.10.2025 07:45
З-за апошняга масавага залёту метэазондаў прыпыняў працу Віленскі аэрапорт. Літва таксама закрывала мяжу.