Супрацоўнікі Памежнай службы выявілі беспілотнік з нелегальнымі цыгарэтамі ў Шудзялове, паведаміла прэс-сакратар Падляскай Памежнай службы, маёр Катажына Здановіч. Гэта была чарговая спроба кантрабанды цыгарэт з Беларусі ў Польшчу з выкарыстаннем беспілотніка ў Падляскім ваяводстве.
- Інфармацыя аб кантрабандзе ў Шудзялове ў Памежную службу службу паступіла ад аднаго з жыхароў памежнай зоны. На месца былі выкліканыя пажарная служба і паліцыя. На месцы ў сярэдзіне дрона былі выяўленыя каля 400 пачак цыгарэт. На ўсіх цыгарэтах былі беларускія акцызныя знакі.
Паводле слоў маёра Катажыны Здановіч, меры бяспекі на польска-беларускай мяжы прымушаюць кантрабандыстаў шукаць новыя спосабы кантрабанды нелегальных тытунёвых вырабаў.
- З пачатку бягучага года функцыянеры Памежнай службы зафіксавалі 118 выпадкаў кантрабанды тытунёвых вырабаў пры дапамозе метэаралагічных зондаў і 18 выпадкаў, калі для гэтага былі выкарыстаныя дроны. Меркаваная вартасць гэтых цыгарэт складае больш за 3 млн 400 тысяч злотых.
Згодна з дадзенымі Памежнай службы, у гэтым годзе было затрымана ў агульнай складанасці 29 чалавек, якія ўдзельнічалі ў кантрабандзе.
ав/фота: Памежная служба