Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, мужчына, які працаваў выкладчыкам у адным з ВНУ, у перыяд з 2020 па 2025 год размясціў у адкрытым доступе на «Вікіпедыі» 25 паведамленняў, якія ўтрымлівалі, на думку ўладаў, заведама хлуслівыя звесткі. У іх гаварылася пра гісторыю Беларусі, дзяржаўныя сімвалы, прэзідэнцкія выбары, рэферэндумы, дзейнасць улады і прававы стан грамадзян, паведамляе «Наша Ніва».
Следства сцвярджае, што дзеянні мужчыны нанеслі шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і «дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».
На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў віну, адзначыўшы, што рабіў гэта пад уздзеяннем інфармацыі з інтэрнэт-рэсурсаў, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле артыкула 369‑1 Крымінальнага кодэкса і прызначыў пакаранне – 2 гады пазбаўлення свабоды і штраф у памеры 300 базавых велічынь (прыкладна 12 тыс. 600 рублёў).
вс