Беларуская Служба

ЕС не будзе адмяняць шматразовы шэнген для беларусаў

18.11.2025 14:38
Еўразвяз не плануе адмяняць шматразовыя шэнгенскія візы для беларусаў, як гэта было зроблена для расейцаў. Аб гэтым карэспандэнтцы Deutsche Welle на брыфінгу ў Бруселі заявіў высокапастаўлены чыноўнік ЕС.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц.

Паводле яго слоў, дыскусія аб тым, якія яшчэ абмежавальныя меры ўвесці ў адносінах да Беларусі, ідзе пастаянна. Але «цяпер ніякіх рашэнняў па санкцыях або візавых абмежаваннях у дачыненні да беларусаў не рыхтуецца».

7 лістапада Еўракамісія забараніла выдачу шматразовых шэнгенскіх віз грамадзянам РФ. З 10 лістапада расейцам выдаюць толькі візы для аднаразовага ўезду з кароткім тэрмінам дзеяння. Неабходнасць абмежаванняў абгрунтавалі агрэсіўнай вайной РФ ва Украіне і гібрыднымі дзеяннямі Расіі, якія пагражаюць бяспецы і грамадскаму парадку ЕС, адказалі ў МЗС Германіі на запыт DW.

вх