Святлана Ціханоўская выступіла перад нямецкімі палітыкамі, і ў сваёй прамове прапанавала разглядзець магчымасць прыняцця новай рэзалюцыі па Беларусі, якая б адлюстроўвала бягучую сітуацыю і зрабіць яе адным з прыярытэтаў групы на 2026 год.
Апроч таго беларуская лідарка выступіла з прапановай, каб у наступным годзе кожная фракцыя магла б прыняць аднаго або двух маладых беларускіх палітыкаў на стажыроўку.
Святлана Ціханоўская паведаміла, што абмяркоўваецца ідэя сабраць разам дэпутатаў, якія з'яўляюцца «хроснымі бацькамі» беларускіх палітвязняў і запрасіць былых палітвязняў або іх сем'і. «У цяперашні час у Бундэстагу больш за ўсіх «хросных бацькоў» — было б выдатна, калі б такі форум адбыўся ў Берліне», падкрэсліла беларуская лідарка.
Святлана Ціханоўская запрапанавала наладзіць рэгулярныя кантакты паміж дыяспарай і Бундэстагам і ўсталяваць супрацоўніцтва паміж групай «за дэмакратычную Беларусь» ды Каардынацыйнай Радай і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл