У Беларусі сёлета рэзка падаражэла жытло і адначасова скарацілася колькасць заключаных дамоў куплі-продажу. Як адзначыў дырэктар Агенцтва нерухомаці «Эксперт» Павел Астапеня, у каментары для выдання myfin.by галоўным трэндам стаў выбухны рост цэнаў у Мінску: з $1650 за кв. м у студзені да прыкладна $2000 у снежні — рост не менш як 21 %, што стала пікавым узроўнем з 2008 года.
Але пакупніцкая здольнасць не паспявае за такім скачком цэна. Колькасць дамоў у сталіцы Беларусі па выніках года будзе на 15 % меншай. Адна з галоўных прычынаў — рэзкае (каля 40 %) скарачэнне прапановы. Свайго дадаў моцны рубель і даступныя крэдыты, але, паводле эксперта, «даступнасць крэдытавання не ўратавала попыт». Цэны растуць і ў рэгіёнах: ад +12 % у Берасці да +25 % у Горадні.
Павел Астапеня папярэджвае: далейшае падаражанне можа абваліць продажы да 1000 здзелак у месяц. Асноўная праблема — істотны рост даплаты пры паляпшэнні жыллёвых умоваў: «раней трэба было $15 000, цяпер — удвая больш». Без істотнага росту рэальных даходаў беларусаў сітуацыя наўрад ці палепшыцца.
эж