Ізраільская авіякампанія Arkia аднаўляе рэйсы паміж Мінскам і Тэль-Авіўам. Квіткі на люты і сакавік ужо даступныя на сайце перавозчыка. Палёты пачынаюцца 2 лютага і будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах. Працягласць рэйса ад 3,5 да 4 гадзін, — паведамляе svaboda.org.
Arkia — другі па велічыні грамадзянскі перавозчык Ізраіля, у яе парку шэсць самалётаў. Цяперашняя цана квіткоў — 244–273 долары ў адзін бок.
Рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Тэль-Авіўам спыніліся ў траўні 2022 года, калі ўлады Ізраіля адмовіліся абслугоўваць самалёты «Белавія». Гэта адбылося на фоне міжнародных санкцый супраць беларускай авіякампаніі, накладзеных за прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта з Раманам Пратасевчіам.
Санкцыі ЗША супраць «Белавія» ў 2025 годзе часткова змякчылі, аднак пра яе вяртанне на ізраільскі напрамак пакуль не паведамлялася.
эж