Ад 1 снежня пошта Чэхіі спыніла прыём усіх паштовых адпраўленняў у Беларусь. Такая інфармацыя ёсць на афіцыйным сайце гэтай установы, заўважыла «Радыё Свабода».
У суполцы беларусаў Чэхіі з'явіўся наступны каментар:
«Учора зайшла на пошту адправіць у РБ паштоўку да Новага Году. Паштоўку не ўзялі, сказалі, што ім прыйшоў новы ўказ не адпраўляць лісты ў РБ, кампутар таксама не пусціў – краіна Беларусь заблакаваная».
Летась Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу віз і дазволаў на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі.
Тагачасны прэм’ер-міністар краіны Пётр Фіяла тады сказаў, што адначасова неабходна стварыць умовы для прадстаўнікоў апазіцыі і студэнтаў, якія «не хочуць мець нічога агульнага з гэтымі рэжымамі, каб яны маглі вучыцца, працаваць на тэрыторыі Чэхіі».
вх