Пра гэта на 32-м пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін-удзельніц АБСЕ ў Вене заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, паведамляе pozirk.online.
«ЕС заклікае Беларусь спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны», – дадала яна.
У сустрэчы бярэ ўдзел лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. У кулуарах сустрэчы 4 снежня запланаванае мерапрыемства «Рыхтуемся да дэмакратычнай будучыні Беларусі», арганізаванае групай «сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў АБСЕ.
Афіцыйны Мінск на сустрэчы прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта. Прэс-служба МЗС паведаміла пра яго ўдзел у сустрэчы з каментаром: «Беларусь паслядоўна выступае за падтрыманне шматбаковага дыялогу, умацаванне даверу і пошук практычных рашэнняў у сферы еўрапейскай бяспекі».
вх