5 снежня лукашэнкаўскае МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі Фёдара Кандыранду, журналіста Ігара Ільяша, а таксама фігурантаў справы «письмо.бeл» Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і Аляксандра Лыкшына.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе таксама пра новыя затрыманні ў Беларусі па палітычных прычынах. У першую чаргу затрыманні адбываюцца па так званай «справе Гаюна», за кантакты з Тэлеграм-каналам «Белаурскі гаюн».
«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 124 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Суды па гэтай справе праходзяць дагэтуль па ўсёй краіны. Фігурантам «справы Гаюна» прызначаюць як « хатнюю хімію», так і «хімію» з накіраваннем і калонію.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл