16 верасня 2025 года Ігара Ільяша прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі і прызначылі штраф у памеры 100 базавых велічынь. Яго абвінавацілі па артыкулах аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (частка 2 артыкула 361-4 КК) і дыскрэдытацыі Беларусі (артыкул 369-1 КК) у тым ліку з-за напісаных ім матэрыялаў.
Акрамя Ільяша ў спіс трапілі яшчэ 23 чалавекі. 19 чалавек у абноўленым спісе асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму». Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але ў апошнія месяцы па гэтым артыкуле ў Беларусі могуць судзіць і тых, хто быў звязаны са справай «Беларускага Гаюна».
Цяпер у спісе 6066 чалавек.
mediazonaby.com/ав