КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кампанію Terra Group Event, якая арганізоўвала мерапрыемствы для Wargaming, Softswiss і Andersen. Менавіта ў гэтай кампаніі працаваў Анатоль Котаў перад знікненнем, паведамляе «Наша Ніва».
21 жніўня Котаў вылецеў з Варшавы ў турэцкі горад Трабзон, а затым нібыта пакінуў Турцыю марскім шляхам на прыватнай яхце ў бок Сочы. Дакладных пацверджаных дадзеных пра ягоны маршрут або месцазнаходжанне няма.
Анатоль Котаў раней працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пасля выбараў 2020 году ён эміграваў у Польшчу і быў звязаны з беларускім апазіцыйным рухам.
Кіраўніком кампаніі Terra Group Event з'яўляецца 39‑гадовы былы палітвязень-бабарыканец Віталь Крыўко, які згадваецца ў паведамленні пра прызнанне кампаніі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Другая асоба, згаданая ў сувязі з гэтым – 42‑гадовы Андрэй Ярашэвіч, затрыманы ў сакавіку 2025 года. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці».
вс