Аксана Шаляпіна была затрыманая ў чэрвені 2025 года і змешчаная ў СІЗА-1. Суд над ёй распачаўся ў лістападзе, а ў аўторак, 8 снежня, быў агучаны прысуд — 3 гады зняволення, даведаўся Dissidentby. Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі яны былі пад вартай.
Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; кірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (ЗША).
Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», зараз у Беларусі налічваецца што найменей 1217 вязняў сумлення.
эж