Беларуская Служба

У Беларусі стала на 10 палітвязняў больш

10.12.2025 17:05
Згаданыя асобы былі змешчаныя пад варту і прысуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні 10 новых палітвязняў.

Гэта Павел Вераскоўскі, Аляксандра Дуброўская, Марына Храмцова, Андрэй Вяроўкін, Аляксей Ягела, Вольга Строева, Дзмітрый Малахаў, Канстанцін Мядзведзеў, Леанід Молахаў, Наталля Дароніна.

Як паведамілі праваабаронцы, згаданыя асобы былі змешчаныя пад варту і прысуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Праваабарончая супольнасць запатрабавала ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць, як згаданых, так і іншых палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Такім чынам на сённяшні дзень 1 227 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

аз

Святлана Ціханоўская пераедзе з Вільні ў Варшаву!?

10.12.2025 13:15
«Рашэнне аб пераездзе прынятае на 100%», – сказала «Свабодзе» адна з крыніц.