З 2020 года не менш як 3 тыс. 476 чалавек у Беларусі былі асуджаныя па крымінальных справах за дзеянні, звязаныя з анлайн-актыўнасцю, гаворыцца ў справаздачы праваабарончых арганізацый Dissidentby і Human Constanta.
З іх у 2 тыс. 799 чалавек фігуравалі абвінавачванні, звязаныя з выказваннем меркавання ў сацыяльных сетках, 997 – актыўнасць і ўдзел у лічбавых ініцыятывах, паведамляе «Позірк».
Сярод асуджаных больш за ўсё (1 тыс. 186) былі прызнаныя вінаватымі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта), 369 (1 тыс. 357; абраза прадстаўніка ўлады), 130 (823; распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Статыстыка адлюстроўвае колькасць выпадкаў, калі следчыя органы кваліфікавалі дзеянні паводле адпаведных артыкулаў. Адзначаецца, што ў шэрагу спраў фігуруе некалькі артыкулаў адначасова, таму агульная колькасць выпадкаў перавышае колькасць асобаў, прыцягнутых да адказнасці.
У Беларусі патрабаванні міжнародных стандартаў свабоды выказвання сістэмна ігнаруюцца, звяртаюць увагу аўтары. Абмежаванні выкарыстоўваюцца пераважна як сродак кантролю над інфармацыяй і грамадскай актыўнасцю, а не для абароны законных інтарэсаў.
вс