Беларуская Служба

Джон Коўл: Лукашэнка паабяцаў не запускаць паветраныя шары ў Літву 

14.12.2025 12:33
Паводле Коўла, ён уражаны шчырасцю намераў Лукашэнкі і яго жаданнем нармалізаваць адносіны з суседзямі.
  i
Аэрапорт у ВільнiAutorstwa Pofka - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82550687

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл паведаміў Reuters, што Аляксандр Лукашэнка паабяцаў спыніць запуск паветраных (метэаралагічных) шароў з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы. Пра гэта Коўл заявіў у Вільні пасля перамоваў з Лукашэнкам і вызвалення беларускім рэжымам 123 палітзняволеных.

Паводле Коўла, ён уражаны шчырасцю намераў Лукашэнкі і яго жаданнем нармалізаваць адносіны з суседзямі. Лукашэнка, як сцвярджае Коўл, запэўніў у гатоўнасці да супрацоўніцтва і паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб спыніць палёты шароў.

Спецпасланік ЗША таксама адзначыў, што Літва актыўна змагаецца з кантрабандай, а абодва бакі цяпер працуюць над вырашэннем праблемы. Паветраныя шары, якія выкарыстоўваюцца для перапраўкі цыгарэт, неаднаразова прыводзілі да часовага закрыцця віленскага аэрапорта. Літва лічыць гэта элементам гібрыднай атакі з боку Беларусі.

эж

Літва можа забараніць аўтобуснае спалучэнне з Беларуссю

07.12.2025 16:30
Гэтае пытанне кіраўнік МУС Літвы мае намер абмеркаваць на наступным тыдні са сваімі калегамі з Польшчы і Латвіі ў Бруселі.