Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі расказаў, чаму палітвязняў выдалілі з Беларусі ва Украіну 

14.12.2025 16:12
Беларускія ўлады не хацелі перадаваць палітвязняў праз краіны ЕС і звярнуліся да яго.
    , , 13  2025 .
Святлана Ціханоўская каментуе вызвалення палітвязняў, Вільня, 13 снежня 2025 г. PAP/EPA/VALDA KALNINA

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра датычнасць Украіны да вызвалення палітзняволеных з Беларусі. Пра гэта палітык паведаміў, адказваючы на пытанні «Настоящего времени», адзначыўшы, што беларускія ўлады не хацелі перадаваць палітвязняў праз краіны ЕС і звярнуліся да яго.

«На ўзроўні разведак размаўлялі краіны. Далей кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў звярнуўся да мяне і сказаў, што беларусы гатовыя аддаць палітычных зняволеных, але не хочуць аддаваць праз тую ці іншую краіну Еўрапейскага Саюза, але калі я падтрымліваю, гатовыя перадаць праз Украіну. Я сказаў, што, безумоўна, падтрымліваем, гатовыя прымаць, таму што пытанне палітзняволеных важнае»,  праводзіць выданне словы прэзідэнта.

13 снежня, у дзень вызвалення беларускіх палітвязняў Уладзімір Зяленскі паразмаўляў па тэлефоне з адной са 123 вызваленых Марыяй Калеснікавай, таксама былі вызваленыя 5 грамадзян Украіны.

эж

Алесь Бяляцкі, Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава на свабодзе

13.12.2025 15:27
13 снежня рэжым Лукашэнкі вызваліў 123 палітвязняў, памілаваных, верагодна, прымусова вывезлі на тэрыторыю Літвы ды Украіны, паведамляюць правааабронцы.

Джон Коўл: Лукашэнка паабяцаў не запускаць паветраныя шары ў Літву 

14.12.2025 12:33
Паводле Коўла, ён уражаны шчырасцю намераў Лукашэнкі і яго жаданнем нармалізаваць адносіны з суседзямі.