Беларуская Служба

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне рэжыму санкцый у дачыненні да Беларусі

15.12.2025 14:01
Гэта дае ЕС магчымасць уводзіць дадатковыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

15 снежня ў Бруселі міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне рэжыму санкцыi ЕС у дачыненні да Беларусі, чытаем на старонцы літоўскага МЗС.

Па прапанове Літвы санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі былі дапоўненыя трыма дадатковымі крытэрамі – па гібрыдных атаках, парушэнні крытычна важнай інфраструктуры, дэзынфармацыі і маніпуляцыі інфармацыяй.

Зыходзячы з гэтых крытэрыяў, ЕС будзе мець падставу ўводзіць дадатковыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

«Я рады, што Літве ўдалося дасягнуць сваёй мэты – рэжым санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі быў дапоўнены крытэрыямі па гібрыднай дзейнасці. Гэта дае ЕС інструменты для эфектыўнага і строгага рэагавання на зламысную дзейнасць зараз і ў будучыні. Гэтым рашэннем ЕС прадэманстраваў не толькі здольнасць палітычна сканцэнтравацца перад абліччам выклікаў, але і прымаць неабходныя рашэнні», – сказаў кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс.

аз

Германія прыме Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку

15.12.2025 08:11
«Мы хочам умацаваць гэты рух, нават калі ён павінен развівацца за межамі краіны».

МЗС Украіны: Лукашэнку не пазбегнуць адказнасці за ўсе злачынствы

15.12.2025 11:50
«Мы лічым, што вызваленне палітычных зняволеных таксама наблізіць вызваленне Беларусі як краіны», – чытаем у заяве МЗС Украіны.