Беларуская Служба

Частку вызваленых 13 снежня палітвязняў выслалі з Беларусі без пашпартоў

15.12.2025 17:02
Нагадваем, умовай суботняга памілавання буйной групы палітвязняў быў іх неадкладны ад’езд з краіны.
ПашпартЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Частку вызваленых 13 снежня палітвязняў выслалі з Беларусі без пашпартоў, вынікае з заявы аднаго з былых вязняў, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча на прэс-канферэнцыі 14 снежня ў Чарнігаве (Украіна), паведамляе «Позірк».

Паводле слоў праваабаронцы, ні ў яго, ані ў іншых удзельнікаў сустрэчы з журналістамі – прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Віктара Бабарыкі, члена яго каманды Марыі Калеснікавай, палітолага і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты – пашпартоў няма.

«Нам выдалі такую даведку пра вызваленне – аркушык [фармату] А4, на якім нашая фатаграфія, [інфармацыя] пра тое, што мы вызваляемся, нашы пэўныя пашпартныя даныя», – сказаў ён.

Лабковіч падзякаваў Украіне за тое, што вывезеных з Беларусі вязняў прынялі без дакументаў.

13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцей паміж Мінскам і Вашынгтонам Лукашэнка памілаваў 123 чалавекі (110 грамадзян Беларусі і 13 іншаземцаў) з умовай іх наступнага ад’езду з краіны.

аз

Уладзімір Зяленскі пазваніў Марыі Калеснікавай 

14.12.2025 10:02
Ва Украіну былі выдаленыя 114 са 123 палітычных зняволеных, вызваленых рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Уладзімір Зяленскі расказаў, чаму палітвязняў выдалілі з Беларусі ва Украіну 

14.12.2025 16:12
Беларускія ўлады не хацелі перадаваць палітвязняў праз краіны ЕС і звярнуліся да яго.