Беларуская Служба

На беларуска-ўкраінскай мяжы зноў уз’ядналіся расійскія і ўкраінскія сем’і

17.12.2025 12:01
Паводле інфармацыі расійскіх дзяржаўных СМІ, у Расію і Украіну вяртаюцца па 15 чалавек.
-
Беларуска-ўкраінская мяжаNatali Stankevich/Shutterstock

На беларуска-ўкраінскай мяжы 16 снежня адбылося ўз’яднанне 11 расійскіх і 10 украінскіх сем’яў, раздзеленых у выніку вайны РФ супраць Украіны, паведамляе «Позірк».

Паводле інфармацыі расійскіх дзяржаўных СМІ, у Расію і Украіну вяртаюцца па 15 чалавек.

Украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец паведаміў у сваім тэлеграм-канале таксама аб праведзенай сустрэчы з расійскай упаўнаважанай па правах чалавека Таццянай Маскальковай, а таксама з кіраўнікамі місій Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ва Украіне і Расіі.

«Акрамя таго, яшчэ 45 грамадзян Украіны былі вернутыя на Радзіму – гэта асобы, якія ўтрымліваліся ў пунктах часовага ўтрымання замежнікаў на тэрыторыі РФ», – гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага боку.

Уз’яднанне ўкраінскіх і расійскіх сем’яў на мяжы Беларусі і Украіны адбылося таксама 4 верасня.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай, якая мае непарыўную мяжу як з РФ, так і з Украінай.

аз

Кіраўніка МЗС Беларусі ўключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны

15.12.2025 15:00
Палітыка ўнеслі ў згаданую базу, між іншым, за ўдзел у легітымізацыі расійскай акупацыі Данбасу.

Расія адпраўляе ўкраінскаe збожжа ў Саудаўскую Аравію – пацвердзіла міжнароднае журналісцкае следства

16.12.2025 12:30
Акупацыя дадатковых тэрыторый у Данецку і Запарожжы дазволіла Расіі стварыць новыя маршруты паставак украінскага збожжа на сусветныя рынкі.